У гістарычных крыніцах Сёмкава вядома з XVI ст. Узнікла пры старым Мінска-Віленскім гасцінцы. Аднак ёсць падставы гаварыць пра з’яўленне Сёмкава ў ранейшы перыяд.
Першым з уладальнікаў, ад якога, верагодна, і паходзіць назва Сёмкава, з’яўляецца віленскі кашталян (кашталян – кіруючы замкам) вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча – Сенька Гедыголдавіч. Менавіта гэты чалавек быў уладальнікам многіх паселішчаў на Беларусі, у тым ліку і мястэчка Мір на Наваградчыне, дзе пазней паўстаў знакаміты Мірскі замак. У часы яго дзейнасці быў заснаваны першы касцёл у Радашковічах. Менавіта ля дарогі з Радашковічаў на Мінск і паўстала Сёмкава.
Наступнымі ўладарамі, з якімі звязаны новы віток развіцця Сёмкава, з’яўляюцца князі з роду Саламярэцкіх. Знакамітае Саламярэчча, адкуль і назва княжацкага роду, знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў адсюль.
Назва ж Сёмкава змяняецца на Сёмкаў-Саламярэцкіх. Апошняя прадстаўніца гэтага роду княжна Алена аддае Сёмкава ў якасці пасагу будучаму мужу – Багдану Сцеткевічу (Статкевічу). Багдан Сцеткевіч праславіўся заснаваннем многіх праваслаўных святыняў – манастыроў у Оршы (сярод іх знакамітая Куцеінская лаўра), Буйніцкага манастыра, Баркулабаўскага, Тупічэўскага на Мсціслаўшчыне і інш. На гэтыя мэты Багдан Сцеткевіч і яго жонка кн. Алена з роду Саламярэцкіх шчодра ахвяравалі ўласнасць, грошы.
Аднак неўзабаве маёнтак пераходзіць да іншых уладароў, якія змяняліся адзін за другім, пакуль не адыйшоў да роду Сапег. Гэты род свае сёмкаўскія ўладанні з цягам часу перадаў Адаму Хмару, чалавеку, з якім звязана сапраўднае развіццё Сёмкава, а перадусім – пабудова палаца-паркавага ансамбля. Адам Хмара – чалавек, які ад пасады мінскага лоўчага дайшоў да пасады мінскага ваяводы.
Сёмкава змяшчаецца ў маляўнічай мясцовасці: непадалёк ад Заслаўскага вадасховішча і вадасховішча Сялюты, каля зліяння прытокаў Свіслачы: Вячы і Чарняўкі.
У сядзібным комплексе захаваўся парк, старыя алеі, рэшткі палаца, флігелі... Захаваўся будынак школы-інтэрната (1961 год пабудовы).
Надыйшоў час збіраць камяні, пакрысе вяртаць былую славу гэтаму месцу.
Упершыню сядзіба ў Сёмкаве была пабудавана пры Багдане Сцеткевічы (Статкевічы). Яна была зроблена з дрэва ў стылі рэнесанс, з невялікай абарончай вежай пасярэдзіне.
Гэтая сядзіба, верагодна, знаходзілася непадалёк ад сучаснай.
Пабудова першага каменнага палацавага комплексу ў Сёмкаве звязана з асобай апошняга менскага ваяводы – Адама Хмары. Сядзіба задумвалася як раскошная рэзідэнцыя магнацкага роду Хмараў, таму ў 1770-1780-х гг., на схіле гісторыі Рэчы Паспалітай, пачалося шырокае будаўніцтва. Неабходны матэрыял дастаўляўся з розных мясцін: шкло – з Налібоцкіх мануфактур Радзівілаў, цэгла – з Заслаўя, кафля рабілася на месцы.
Адам Хмара і яго жонка Марыяна
Архітэктарам сядзібы быў знакаміты італьянец Карла Спампані, які вёў шырокую дзейнасць на беларуска-літоўскіх землях. Менавіта па яго праектах у гэты час узводзяцца многія рэзідэнцыі (у тым ліку непадалёк, у Заслаўі).
Вялікі комплекс, які ўзводзіўся для А. Хмары, уключаў у сябе сядзібу, два флігелі (левы – для гасцей, правы – для слуг), парадны двор, прыгожы парк.
На франтоне красаваліся шляхецкія гербы ўладальнікаў, унутры было багатае аздабленне, вялікая бібліятэка, архіў, фамільныя партрэты.
У вялікай зале ладзіліся балы, граў уласны аркестр. Неаднаразова сюды завітвалі знакамітыя госці. Пісьменнікі, паэты, мастакі. Маглі нават каралі! Вядома, што Адам Хмара запрашаў да сябе ў сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Для яго быў падрыхтаваны спецыяльны “каралеўскі” пакой.
Апроч таго, 9 ліпеня 1876 года тут пабываў знакаміты мастак Напалеон Орда, зрабіў малюнак палаца. На пярэднім плане – дом садоўніка.
Але першым з мастакоў, хто пакінуў нам выяву палаца ў Сёмкава, быў Юзаф Пешка. Яго малюнак датуецца 1800 годам. На ім мы бачым сам палац, парадны двор і яго агароджу.
У 1780-х была напісана паэма ў вершах “Палац у Сёмкаве” (аўтар – Міхал Дудзінскі), у якой праслаўляўся Адам Хмара як разумны гаспадар, які ўмела распараджаўся сваімі капіталамі (маецца на ўвазе пабудова прыгожай сядзібы). Той жа Адам Хмара склаў спецыяльную інструкцыю для аканома, як трэба паводзіць сябе з сялянамі. У гісторыю Адам Хмара ўвайшоў як апошні мінскі ваявода, бо пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі ваяводствы былі скасаваны.
Палац у Сёмкава. Галоўны франтон з калонамі і гербам. Здымак да 1914 года. Знойдзены ў Парыжы ў апошніх гаспадароў палаца
У пачатку ХХ ст. тут пабывалі Янка Купала (працаваў паблізу на панскім бровары), Я. Колас і інш. Якуб Колас пісаў свае творы ў Сёмкаве (паэма “Новая Зямля”, апавяданне “Салавей” і інш.).
Якуб Колас у Сёмкаве, 1922 г. Сядзіць разам з сынам Юркам каля тыльнай часткі палаца
Сядзіба пасля Адамы Хмары перайшла да яго брата Іахіма, затым – да ягонага сына. У канцы ХІХ ст. яе выкупляе род Хелкоўскіх. Неўзабаве грымнула рэвалюцыя, новыя ўлады канфіскавалі сядзібу. Засталіся звесткі пра тое, як адбывалася рабаванне сядзібы. Газеты таго часу пісалі: “Мастацкія габелены ўжываліся на парцянкі, а вялікія малюнкі, пісаныя на палатне, драліся на доўгія кускі для абмотак”.
У будынку былой шляхецкай сядзібы спачатку размяшчалася вучэбная ферма Інстытута сельскай гаспадаркі, пазней – дзіцячы інтэрнат. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяцей не паспелі вывезці. Фашысты ж выкарыстоўвалі дзяцей для сваіх мэтаў: бралі кроў для параненых салдат, ставілі вопыты.
Толькі ў пачатку 1944 года партызаны брыгады “Штурмавая” змаглі выратаваць дзяцей ад немцаў: за адну ноч незаўважна вывезлі іх (274!) на падводах (каля 60-70 падвод) у партызанскую зону і перадалі ў навакольныя вёскі ў сем’і. Аднак, на жаль, пры гэтым сядзіба была спалена... Толькі пасля вайны яна была адноўлена, праўда, ужо не ў такім выглядзе.
Пытанне аднаўлення сядзібы застаецца актуальным і на сённяшні дзень.
Макет сядзібы, зроблены ў 2011 г. Аўтары М. Бярэзіна, Т. Вайтэнка
Але мы спадзяемся, што сядзібна-паркавы комплекс яшчэ можна будзе аднавіць.
В исторических источниках Семково известно с XVI века. Оно возникло на старой дороге Минск-Вильнюс. Однако есть основания говорить о появлении Семково в более ранний период.
Первым из владельцев, от которого, вероятно, произошло название Семково, является вильнюсский кастелян (кастелян – управляющий замком) великого князя Сигизмунда Кейстутовича – Сенька Гедиголдович. Этот человек был владельцем многих населенных пунктов в Беларуси, в том числе местечка Мир на Новогрудчине, где впоследствии был вырос знаменитый Мирский замок. Во время его деятельности в Радошковичах был построен первый костел. Именно по дороге из Радошкович в Минск возникло Семково.
Следующие правители, с которыми связан новый виток развития Семково, – князья из рода Соломеретских. Знаменитое Соломеречье, отсюда и название княжеского рода, находится в нескольких десятках километров отсюда.
Название Семково изменено на Семков-Соломерецкий. Последняя представительница этого рода княгиня Елена отдает Семково в качестве приданого своему будущему мужу – Богдану Стеткевичу (Статкевичу). Богдан Стеткевич прославился тем, что основал множество православных святынь – монастыри в Орше (среди них знаменитая Кутеинская Лавра), Буйницкий монастырь, Барколабовский, Тупичевский в Мстиславской области и другие. На эти цели Богдан Стеткевич и его жена кн. Елена из семьи Соломерецких щедро жертвовали имущество и деньги.
Однако вскоре имение перешло к иным владельцам, которые менялись один за другим, пока не стало собственностью рода Сапег. Со временем этот род передал усадьбу Адаму Хмаре, человеку, с которым было связано реальное развитие Семково, а прежде всего – строительство дворцово-паркового ансамбля. Адам Хмара – человек, прошедший путь от минского ловчего до минского воеводы.
Семково находится в живописной местности: недалеко от Заславского водохранилища и водохранилища Селюты, у слияния притоков Свислочи: Вячи и Чернявки.
В усадебном комплексе сохранились парк, старинные аллеи, остатки дворца, флигеля. Сохранилось здание школы-интерната (1961 г. постройки).
Пришло время собирать камни, постепенно возвращать этому месту былую славу.
Впервые усадьба в Семкове была построена при Богдане Стеткевиче (Статкевиче). Она была построена из дерева в стиле ренессанс, с небольшой оборонительной башней посередине.
Эта усадьба, вероятно, находилась недалеко от современной.
Строительство первого каменного дворцового комплекса в Семково связано с личностью последнего минского воеводы – Адама Хмары. Усадьба задумывалась как роскошная резиденция магнатского рода Хмар, поэтому в 1770-1780 годах, на склоне истории Речи Посполитой, началось масштабное строительство. Необходимый материал привозили из разных мест: стекло – с Налибокских мануфактур Радзивиллов, кирпич – из Заславля, плитку делали на месте.
Адам Хмара и его жена Марианна
Архитектором усадьбы был знаменитый итальянец Карло Спампани, который вел обширную деятельность на белорусско-литовских землях. В то время по его проектам возводилось много резиденций (в том числе поблизости, в Заславле).
Большой комплекс, построенный для А. Хмары, включал в себя усадьбу, два флигеля (слева – для гостей, справа – для прислуги), парадный двор, красивый парк.
На фронтоне красовались дворянские гербы владельцев, внутри было богатое убранство, большая библиотека, архив, семейные портреты.
В большом зале проходили балы, играл свой оркестр. Сюда неоднократно приезжали известные гости: писатели, поэты, художники. Даже короли! Известно, что Адам Хмара пригласил в имение последнего короля Речи Посполитой Станислава Августа Понятовского. Для него была приготовлена особая «королевская» комната.
Кроме того, 9 июля 1876 года здесь побывал известный художник Наполеон Орда, сделал рисунок дворца. На переднем плане – дом садовника.
Но первым из художников, нарисовавших дворец в Семково, был Иосиф Пешка. Его рисунок датируется 1800 годом. На нем мы видим сам дворец, парадный двор и его ограду.
В 1780-х годах было написано стихотворение «Дворец в Семково» (автор – Михал Дудинский), в котором Адам Хмара прославлялся как умный хозяин, умело управлявший своими капиталами (имеется в виду строительство красивой усадьбы). Тот же Адам Хмара составил для приказчика специальную инструкцию, как вести себя с крестьянами. В историю Адам Хмара вошел как последний воевода Минска, потому что после присоединения белорусских земель к Российской империи воеводства были упразднены.
Дворец в Семково. Главный фронтон с колоннами и гербом. Фотография до 1914 года. Найдена в Париже у последних владельцев дворца
В начале ХХ века здесь побывали Янка Купала (работал рядом на винокурне), Я. Колас и другие. Якуб Колас писал свои произведения в Семково (стихотворение «Новая земля», рассказ «Соловей» и др.).
Якуб Колас в Семково, 1922 год. Сидит со своим сыном Юрой у задней части дворца
Имение после Адама Хмараы перешло к его брату Иоахиму, затем к его сыну. В конце XIX в. его выкупила семья Хелковских. Вскоре разразилась революция, новые власти конфисковали имение.
Есть сведения о том, как была разграблена усадьба. Газеты того времени писали: «Художественные гобелены использовались для портянок, а большие рисунки, написанные на холсте, разрывались на длинные части для обмоток».
В здании бывшей дворянской усадьбы сначала располагалась учебная ферма Института сельского хозяйства, позже – детский дом. Когда разразилась Великая Отечественная война, детей не забрали. Нацисты использовали их в своих целях: брали кровь для раненых солдат, ставили опыты.
Только в начале 1944 года партизанам бригады «Штурмовая» удалось спасти детей от немцев: за одну ночь их незаметно вывезли (274!) на телегах (около 60-70 телег) в партизанскую зону и переправили в ближайшие деревни, в семьи. Однако, к сожалению, при этом усадьба была сожжена... После войны здание было отремонтировано, но уже не в таком виде.
Вопрос восстановления усадьбы остается актуальным и сегодня.
Макет усадьбы, сделанный в 2011 г. Авторы М. Березина, Т. Войтенко
Но мы надеемся, что дворцово-парковый комплекс еще удастся восстановить.