Першы з уладальнікаў, ад імя якога, верагодна, і паходзіць назва Сёмкава. Віленскі кашталян (кашталян – кіруючы замкам) вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Менавіта гэты чалавек быў уладальнікам многіх паселішчаў на Беларусі, у тым ліку і мястэчка Мір на Наваградчыне, дзе пазней паўстаў знакаміты Мірскі замак. На гэтых землях да часу яго дзейнасці адносяць заснаванне першага касцёла ў Радашковічах. Менавіта па дарозе з Радашковічаў на Мінск і паўстала Сёмкава.
Багдан Стацкевіч і Алена Саламярэцкая
Назва Сёмкава змяняецца на Сёмкаў-Саламярэцкіх. Знакамітае Саламярэчча, адкуль і прозвішча княскага роду, знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў адсюль. Апошняя прадстаўніца гэтага рода княжна Алена прыносіць Сёмкава ў пасаг будучаму свайму мужу – Багдану Сцеткевічу (Статкевічу). Багдан Сцеткевіч праславіўся заснаваннем многіх праваслаўных святыняў – манастыроў у Оршы (сярод іх знакамітая Куцеінская лаўра), Буйніцкага манастыра, Баркулабаўскага, Тупічэўскага на Мсціслаўшчыне і інш. З гэтай мэтай Багдан Сцеткевіч і яго жонка кн. Алена з роду Саламярэцкіх шчодра ахвяравалі ўласнасць, грошы і інш.
Пабудавалі ў Сёмкава першы драўляны аднапавярховы палац.
Адам Хмара і яго жонка Марыяна
Мінскі лоўчы, які даслужыўся да звання мінскага ваяводы. Ва ўладанні Адама Хмары ўваходзілі вёскі Цнянка, Зацень, Навінкі (зараз межы Мінска). Уся тэрыторыя, якая належала гэтаму роду, складала звыш 20 тысяч гектараў.
Адам Хмара прымаў удзел у соймах Вялікага княства Літоўскага, атрымаў вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды. Кавалер ордэнаў Белага Арла і св. Станіслава – вышэйшых узнагарод Рэчы Паспалітай. З 1783 г. уваходзіў у склад пастаяннай рады пры каралі.
Развіваў А. Хмара і эканамічную дзейнасць. Па яго загадзе ўзводзіліся вадзяныя млыны, цагельныя заводы, вінакурні. Апроч таго, на сваіх суднах Адам Хмара сплаўляў зерне па Нёману ў Прусію. Да прыкладу, на 1870-я гг. ва ўладаннях Хмары налічвалася 5 вадзяных млыноў і 5 корчм.
Адам Хмара цікавіўся жыццём сялян. Вядома, што ўладальнік Сёмкава Адам Хмара напісаў спецыяльную “Інструкцыю для аканома”, у якой указваў, як паводзіць сябе з сялянамі. На Міншчыне было папулярным выслоўе: “Ветлівы, як пан мінскі ваявода”.
Апошні кароль Рэчы Пасталітай. Вядомы факт, што Адам Хмара запрашаў да сябе на сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Для яго быў аздоблены спецыяльны “каралеўскі” пакой.
Першы з мастакоў, хто пакінуў выяву палаца ў Сёмкава. Малюнак датуецца 1800 годам. На ім мы бачым сам палац, парадны двор і яго агароджу.
9 ліпеня 1876 года ў Сёмкава пабываў знакаміты мастак Напалеон Орда, які пакінуў малюнак палаца з тыльнай часткі. На пярэднім плане – дом садоўніка.
Настаўнік паэтыкі мінскіх школ. Наведаў сядзібу ў Сёмкава ў 1780-х. Напісаў паэму “Палац у Сёмкаве”, у якой праслаўляўся Адам Хмара як разумны гаспадар, які належна распараджаўся сваімі капіталамі (стаў фундатарам прыгожага палаца).
Працаваў два гады на мясцовым бровары памочнікам вінакура. Было маладому паэту на той час усяго 23 гады, але ўжо ў друку выйшлі першыя вершы, падпісаныя псеўданімам “Янка Купала”. Пра працу ў Сёмкава і іншых броварах потым пісаў: “Зазнаў там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў”.
Прыехаў у Сёмкава на адпачынак пасля замежнай камандзіроўкі, але затрымаўся на паўгады. Працаваў бухгалтарам вучэбнай фермы сельскагаспадарчага інстытута, пісаў у Сёмкаве творы: верш “Ноч”, апавяданне “Салавей”, апошнія 8 раздзелаў паэмы “Новая зямля”.
Первый из владельцев, от имени которого, возможно, и произошло название Сёмково. Виленский каштолян (каштолян – управляющий замком) великого князя Жигимонта Кейстутовича. Этот человек был владельцем многих поселений в Беларуси, в том числе местечка Мир на Новогрудчине, где впоследствии был построен знаменитый Мирский замок. На этих землях ко времени его деятельности относят основание первого костела в Радошковичах. Сёмково же возникло по дороге из Радошковичей в Минск.
Богдан Стацкевич и Елена Соломерецкая
Название Сёмково изменяется на Сёмков-Соломерецких. Знаменитое Соломеречье, отсюда и фамилия княжеского рода, находится в нескольких десятках километров отсюда. Последняя представительница этого семейства княгиня Елена приносит Сёмково в приданое своему будущему мужу – Богдану Стеткевичу (Статкевичу). Богдан Стеткевич прославился тем, что основал множество православных святынь – монастыри в Орше (в том числе знаменитую Кутеинскую Лавру), Буйничский монастырь, Баркулабовский, Тупичевский на Мстиславщине и другие. С этой целью Богдан Стеткевич и его жена кн. Елена из рода Соломерецких щедро жертвовали имущество, деньги и прочее.
В Сёмково был построен первый деревянный одноэтажный дворец.
Адам Хмара и его жена Мариана
Минский ловчий, который дослужился до звания минского воеводы. Адаму Хмаре принадлежали села Цнянка, Зацень, Новинки (ныне граница Минска). Вся территория, принадлежащая этому роду, составляла более 20 000 га.
Адам Хмара принимал участие в сеймах Великого княжества Литовского, получил высшие государственные награды. Кавалер орденов Белого Орла и Св. Станислава – высших наград Речи Посполитой. С 1783 года он был членом постоянного совета при короле.
Развивал А. Хмара и экономическую деятельность. По его приказу были построены водяные мельницы, кирпичные и спиртовые заводы. Кроме того, на своих кораблях Адам Хмара сплавлял зерно по Неману в Пруссию. Например, в 1870-е гг. во владениях Хмары было 5 водяных мельниц и 5 постоялых дворов.
Адам Хмара интересовался жизнью крестьян. Известно, что хозяин Сёмково Адам Хмара написал специальную «Инструкцию для управляющего», в которой указал, как вести себя с крестьянами. В Минской области была популярна поговорка: «Вежлив, как минский воевода».
Последний король Речи Посполитой. Известно, что Адам Хмара пригласил в свое имение Станислава Августа Понятовского, последнего короля Речи Посполитой. Для него была оформлена специальная «королевская» комната.
Первый из художников, оставивших изображение дворца в Сёмково. Рисунок датируется 1800 годом. На нем мы видим сам дворец, парадный двор и его ограду.
9 июля 1876 года в Сёмково побывал известный художник Наполеон Орда, оставивший изображение дворца с обратной стороны. На переднем плане – домик садовника.
Учитель поэтики минских школ. Посетил усадьбу в Сёмково в 1780-х годах. Написал поэму «Дворец в Сёмково», в которой Адам Хмара прославлялся как умный хозяин, грамотно управлявший своими капиталами (стал основателем прекрасного дворца).
Два года работал на местной винокурне помощником винокура. Молодому поэту тогда было всего 23 года, но уже были опубликованы первые стихотворения, подписанные псевдонимом «Янка Купала». Позже он писал о своей работе в Сёмково и других винокурнях: «Я испытал там такой ад, с которым раньше не сталкивался».
Приехал в Сёмково в отпуск после заграничной командировки, но пробыл там полгода. Работал бухгалтером в учебной ферме сельскохозяйственного института, написал в Сёмково произведения: стихотворение «Ночь», рассказ «Соловей», последние 8 глав поэмы «Новая земля».