Вясна – час, калі абуджаюцца дрэвы і зёлкі. Для нашых продкаў гэта быў час першага ўраджаю. Так! Я не памыліўся. Менавіта ў Беларусі і менавіта першага ўраджаю. Гэта быў ураджай зёлак ці "зелля", які істотна разнастайніў бедны зімовы рацыён сялянаў і вяртаў моц перад вясновымі працамі.
Калі вы хочаце пачуць, як варушыцца магутны сок новага жыцця ў векавых дрэвах і як вільготная зямля нараджае маладую зеляніну, навучыцца распазнаваць ядомыя зёлкі, не рызыкуючы пераблытаць іх з атрутнымі, і навучыцца гатаваць з іх карысныя стравы, – чакаем вас на экскурсіі”.
Запрашаем школьнікаў і дарослых на экскурсіі батаніка, фізіёлага, магістра рэабілітацыі Алеся Спіцына.
Батанічныя экскурсіі:
Працягласць кожнай экскурсіі 1-2 гадзіны.
Дадатковыя прапановы: